«На заснежаны востраў» kitobidan iqtiboslar
Многія ў школе думаюць, што я з Расіі, даводзіцца часта папраўляць і тлумачыць, што не, не адтуль. Назва Беларусь уведзеная ў шведскія слоўнікі, але людзі прызвычаіліся казаць “Белая-Расія”. Тунтэматон з гэтай нагоды схіляецца да крывіцтва. – Пра Белую-Расію за мяжой заўжды будуць думаць як пра Расію. А іншай назвы няма? – Ну, некаторыя хацелі б назву Крывія. – Вось Крывія – добра. Трэба гэтую назву прыняць.
Але ўсё адно нам няёмка разам у адным пакоі, мы выцягнутыя з розных пластоў жыцця, як грыбы ці ягады.
Мой колер скуры – адзін з многіх, і за ім цягнецца гісторыя прывілеяў. За колерам скуры Тунтэматон – іншая гісторыя і іншы досвед.
Так мы павучалі Фартун як старэйшыя, але, вядома ж, яна слухала нашыя павучанні адным вухам. Фартун трымаецца свайго меркавання. Я заўжды згадваю яе, калі слухаю песню